Беларуская Служба

Венесуэльцы пратэстуюць у краіне і за мяжой супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў

18.08.2024 08:13
У сталіцы Венесуэлы - Каракасе і ў сталіцах іншых краін свету, дзе вялікія канцэнтрацыі эмігрантаў з Венесуэлы, у суботу прайшлі масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі дыктатурай вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Ілюстрацыйны здымакEPA/FERNANDO ALVARADO Dostawca: PAP/EPA

28 ліпеня Нікаляса Мадура заявіў, што атрымаў крыху больш за 51 працэнт галасоў.

Удзельнікі дэманстрацыі патрабавалі прызнаць «сапраўдны вынік выбараў», то бок перамогу на выбарах кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі Эдмунда Гансалеса Ўруціа, што пацвярджаецца дакументацыяй вынікаў галасавання ў больш чым 80 працэнтах выбарчых камісій, якую здабыла апазіцыі.

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада, якую ўрад Мадуры не дапусціў да ўдзелу ў выбарах і, якая, баючыся, што яна можа стаць наступнай ахвярай масавых арыштаў, хавалася два тыдні, нечакана з'явілася ў суботу на шматтысячны мітынг апазіцыі ў сталіцы краіны.

Выступаючы ад імя апазіцыйнай Платформы за дэмакратычнае адзінства (PUD) з грузавіка, на якім яна ездзіла па краіне падчас выбарчай кампаніі, Мачада заявіла, што венесуэльская апазіцыя дзякуючы сваім актывістам, якія ўдзельнічаюць у выбарчых камісіях, мае копіі пратаколаў галасавання. Яны пацвярджаюць перамогу апазіцыйнага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах.

Самая масавая за мяжой дэманстрацыя падтрымкі венесуэльскай апазіцыі прайшла ў сталіцы Іспаніі. Пятнаццаць тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Мадрыда, на плошчы Пуэрта-дэль-Соль, каб прадэманстраваць падтрымку «пераможнай венесуэльскай дэмакратычнай апазіцыі».

Дэманстрацыі ў падтрымку венесуэльскай дэмакратычнай апазіцыі адбыліся таксама ў Парыжы, Ліёне, Марсэлі, Лілі і шэрагу іншых французскіх гарадоў, а таксама ў Рыме, Лондане і шматлікіх іншых гарадах Еўропы і іншых частках свету — амаль паўсюль, дзе ў палітычнай эміграцыі знаходзяцца тысячы венесуэльцаў.

PAP/юл